Чарговы раз у знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода ў Берасці вышлі на вуліцы горада звыш сотні чалавек. Яны прайшлі ад плошчы Леніна да кінатэатра Беларусь.
Пратэстоўцы патлумачылі сваю пазіцыю і распавялі пра пытанні, якія іх найбольш турбуюць:
– Паводле нашага меркавання, завод працягвае працаваць. Думаем, што ён не спыніцца, будзе далей працягваць працаваць. Не ведаю, што рабіць, таму і выйшлі.
– У тым ліку і адпады, якія з’яўляюцца незразумела якім чынам...