Целякі карэспандэнта не чакалі: не да размоў, калі самая пара ўбіраць бульбу і так спрыяе гэтаму надвор’е. Таму я сустрэлася толькі з невялікай часткай вяскоўцаў. Але і гэтага хапіла, каб зразумець, што яны любяць сваю вёску, настальгуюць па яе квітнеючым мінулым, даражаць сённяшнім мірным днём і спадзяюцца, што мілы сэрцу куток будзе жыць і ў далейшым.
Некалі тут у 30 дамах жылі людзі па прозвішчы Цяляк, сёння — толькі ў 5-ці. Але ёсць Галубоўскія, Шаколы, Кавалеўскія, Лешчыкі...