Не сціхаюць крымінальныя ды адміністрацыйныя палітычна матываваныя суды.
Падстава пераважна ўсё тая ж – абраза прадстаўнікоў улады або Лукашэнкі. Адметнасцю за апошнія тыдні толькі сталі масавыя затрыманні на беларуска-польскай мяжы, – распавяла праваабаронца:
– З’явіліся больш дакладныя праверкі на мяжы. Калі людзі ўязджаюць у Беларусь, то правяраюць тэлефоны. Калі там знаходзяць нейкія падпіскі ці чалавек недзе ў базах, то могуць затрымаць. Далей адбываюцца ўсе гэтыя палітычныя суды.