На пляцоўцы веладрома „Мінск-Арэна” завяршыўся заключны тур чэмпіянату краіны па індорхакеі сярод мужчынскіх каманд.
Па выніках папярэдняга тура чэмпіянату ў чацвёрку найлепшых прабіліся першая і другая каманды хакейнага клуба „Мінск”, а таксама ХК „Гомель” і берасцейскі „Будаўнік”. У першым матчы паўфіналу „Мінск-1” разграміў гамяльчан з лікам 11:3, наступны паўфінал паміж „Будаўніком” і „Мінскам-2” скончыўся ўнічыю, але ў серыі булітаў мацнейшым быў сталічны калектыў.