Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пабудаваць заводы па перапрацоўцы ліція ў выпадку прадастаўлення ліціевых канцэсій, сцвярджае зімбабвійскае выданне TheNewsHawks са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.
„Дзве краіны падпісалі восем пагадненняў у розных сектарах, давёўшы іх да 20, але насамрэч справа была ў ліціі. Пра гэта дамовіліся Мнангагва і Лукашэнка падчас прыватных перамоў”, – сказала крыніца.
На тэрыторыі Зімбабвэ знаходзяцца найбуйнейшыя ў свеце радовішчы ліція. Здабычу вядуць кітайскія кампаніі.