Унікальная выстава адбылася ў дворыку галерэі Тамары Саланевіч у Нараўцы 4 студзеня. Два мастакі – з Гайнаўкі Даніэл Грамацкі і з Коўна Валянцінас Варнас правялі ў гэтым кутку Падляшша 12-дзённы зімны пленэр. Вынік пленэру яны прадставілі на выставе.
Кажа Катажыны Бяляўская з галерэі Саланевіч:
– Думаю, што кожны знойдзе ў гэтых краябразах, у гэтых колерах, кампазіцыях частку нашай зямлі. Таксама можна знайсці саміх сябе, бо часта гэта ўспаміны дзяцінства, успаміны пра колеры, можа нават пахі...