З 2023 года ў Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя льготы для фізічных і юрыдычных асобаў. Гэта вынікае са справаздачы Міністэрства фінансаў.
У прыватнасці, для фізічных асобаў адмянілі льготу пры аплаце зямельнага падатку па ўчастках, дадзеных ім для будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і інжынернай інфраструктуры. Для індывідуальных прадпрымальнікаў адмянілі льготу па падаходным падатку ў дачыненні да даходаў, атрыманых ад рэалізацыі вырашчанай імі ці іх блізкімі сваякамі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.