Ігар Палынскі – лідар беларускага рок-гурта Sumarok – вось ужо паўтары гады жыве і працуе журналістам у Беластоку.
“Аднойчы, дарэчы, два маіх любімых накірункі дзейнасці ўсё ж перапляліся”, – прыгадвае артыст.
– Літаральна два дні таму я пераглядаў архіў з рознымі відосамі розных часоў і натрапіў на сюжэт полацкага тэлеканала “Саміт”, які ў 2012 годзе пра наш гурт знялі. Я там быў яшчэ з рудымі валасамі. Мы толькі вярнуліся з Польшчы, дзе выступалі на “Бардаўскай восені”. Тэлівізійшчыкі прыйшлі да нас на рэпетыцыю...