Пагутарыць на тэму “Хто такія беларусы?” запрашаюць ужо заўтра, 5 лютага, у Гданьску. Тут адбудуцца чарговыя заняткі беларускай мовай у межах Моўнага клуба Труймяста.
На сустрэчы можна і паслухаць, і сваімі ведамі ды меркаваннямі падзяліцца, – распавяла адна з арганізатараў спадарыня Вольга:
– Сябры і сяброўкі, запрашаем у нядзелю ў Беларускі моўны клуб на цікавую гутарку, ініцыятыва вітаецца. Кіруе размовай гісторык па адукацыі і энтузіяст па жыцці – спадар Уладзь. На сустрэчы зазірнем у мінулае...