На фінішную прамую выходзіць падрыхтоўка да чарговага Дня роднай мовы (21 лютага) і 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі.
Лідская бібліятэка імя Янкі Купалы ўжо падабрала тэксты, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшым нумары электроннага выдання “Наша слова.pdf”. Сёлета тэкстаў будзе больш, бо ў Лідзе прынята рашэнне прысвяціць дыктоўку 700-годдзю горада.
У Лідзе, напрыклад, дыктоўку арганізуе райвыканкам, спадзяёмся, што і Гарадзенскі аблвыканкам чарговы раз не застанецца ўбаку.