Спявак і аўтар песень Сяргей Башлыкевіч выступіў увечары 3-га лютага ў грузінскім Батумі ў памяшканні паба BackDoor.
Канцэрт сабраў каля сотні беларусаў, большасць з якіх пераехала ў Грузію ад пераследу на Радзіме. Пра канцэрт распавядаюць яго слухачы:
–У Беларусі не слухаў акрамя некалькіх песень.
–Спадабаўся канцэрт. Я ўвогуле такая шчаслівая, калі тут, у Батумі, праходзяць беларускія канцэрты. Таму што ты як дома, са сваімі людзьмі. Гэта цудоўна!