На ўкраінска-беларускай мяжы ідзе вайна нерваў і дронаў. Вялікія спадзевы на саміт ЕЗ у Кіеве. ЕЦБ зноў падвышае працэнтную стаўку. 80 гадоў перамозе ў Сталінградскай бітве – навошта? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе.
«Выведвальныя беспілотнікі некалькі разоў на дзень вылятаюць з украінскіх пазіцый у глыбіні густога лесу, які ахоплівае мяжу з Беларуссю, блізкім саюзнікам Расеі, шукаючы небяспеку на зямлі, ў пошуках прыкмет бяды з беларускага боку.