Суд адмовіў анкахвораму Анатолю Пугачу ў змене меры стрымання, аргументам стаў польскі від на жыхарства.
Паводле інфармацыі «Берасцейскай Вясны», 23 студзеня адбылося судовае пасяджэнне па справе Анатоля Пугача, які ўжо больш за месяц знаходзіцца ў СІЗА-6. Бок абароны папрасіў аб змене меры стрымання для хворага мужчыны. Суддзя Ірына Паўлоўская адхіліла скаргу і адмовілася змяніць меру стрымання прынамсі на хатні арышт — аргументам супраць было названа тое, што ў Анатоля Пугача ёсць польскі від на жыхарства.