Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб’явіў імя новага рэктара. Ім зноў стаў не беларус. Пасаду зойме польскі эканаміст Кшыштаф Рыбіньскі, былы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы.
Фота: voxpopuli.kzУ ЕГУ ён пераходзіць з эканамічнага ўніверсітэту ў Казахстане. Адзначаецца, што Рыбіньскі „дасведчаны адміністратар у акадэмічнай галіне з больш чым 20-гадовым досведам кіравання”. Папярэднім рэктарам беларускага ВНУ быў расейскі егіптолаг Сяргей Ігнатаў, да яго рэктарамі таксама былі навукоўцы з ЗША і Даніі.