У судзе Савецкага раёна Менска 24 студзеня вынесены прысуд 18-гадовай Дар’і Ганіч і 19-гадовай Кацярыне Снігіровай, якіх абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.
Паводле абвінавачання, сяброўкі 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынку інтэрната КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасаду гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.