Госця “Радыё Рацыя” – рэжысёрка Мара Тамковіч. Вось чытаем у сацсетках: «Даражэнькія! УВАГА! Шукаю прафесійных акторак і актораў! Для паўнаметражнага фільма па матывах гісторыі Каці Андрэевай».
РР: Праанансуй фільм, над якім ты зараз працуеш, па матывах гісторыі Каці Андрэевай. Што гэта мае быць?
Мара Тамковіч: У пэўным сэнсе гэты паўнаметражны фільм стане лагічным працягам гісторыі, якую я распавядала ў кароткаметражнай стужцы “У жывым эфіры”. Але гэтым...