У Варшаве ўжо год як дзейнічае дабрачынны фонд «Дар», размешчаны ў касцёле Святога Аляксандра. Фонд аказвае гуманітарную дапамогу беларусам і ўкраінцам. На дапамогу «Дару» прыйшоў нашчадак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх – пан Альберт Чацвярцінскі, бацькі якога родам з Гарадзеншчыны.
Ён заснавальнік дабрачыннага фонду «Прамэтэуш» для пажылых людзей у Варшаве, кажа Леакадзія Коян:
–Мы даведаліся, наколькі гэтыя сем’і маюць шматвекавую традыцыю дабрачыннасці і сацыяльнай адказнасці.