У Віцебскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча, якога абвінавацілі па шэрагу пратэcных і дыфамацыйных артыкулаў. Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.
У «міліцэйскім відэа» 53-гадовы мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў.
Суд, які адбыўся 27 студзеня, прызнаў яго вінаватым і вынес канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму...