У праўладным аб’яднанні „Белая Русь” не адмаўляюцца ад ідэі ператварэння ў палітычную партыю. Зараз кіраўніцтва арганізацыі ладзіць маніторынг, як да такой ініцыятывы ставяцца шараговыя чальцы. Яшчэ летась у аб’яднанні заяўлялі, што ператварэнне ў партыю – гэта перспектыўная задача.
На думку філосафа, палітычнага дзеяча Анатоля Ляўковіча, усё ж да гэтага справа не дойдзе:
– З пункту гледжання нармальнага палітычнага працэсу і такая партыя павінна быць, іншыя канструктыўныя партыі павінны быць.