Пасля літургіі ў мясцовым манастыры святой Кацярыны каля крыжоў памяці ахвяр рэйду “Бурага” быў адслужаны малебен. Дзясяткі чалавек, у тым ліку сваякі загінулых, прадстаўнікі духавенства і мясцовых улад усклалі кветкі.
29 студзеня 1946 года санітарны атрад асобага прызначэння пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса “Бурага” забіў і спаліў 16 жыхароў вёскі. У тую зіму атрад Райса спацыфікаваў пяць вёсак каля Бельска Падляшскага: Зане, Залешаны, Канцавізна, Шпакі і Вулька Выганоўская, населеных беларускімі праваслаўнымі.