Генадзь Каршуноў – старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, навуковец, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі. На нашых хвалях ён прадставіў праведзенае нядаўна даследаванне беларускай дыяспары.
Навукоўцы разбіраліся ў тым, кім сёння з’яўляюцца беларусы замежжа:
– За ўсю дыяспару мы на жаль сказаць не можам таму, што няма статыстычных дадзеных, на базе якой можна збудаваць класічную мадэль выбаркі. Можам гаварыць толькі пра актыўную частку, менавіта іх мы і ахапілі ў нашым апытанні.