У Беластоку прайшла вечарына памяці гарадзенскага паэта і журналіста – Юрыя Гуменюка. Сябры і калегі сабраліся разам у беларускім хабе «Новая зямля», каб узгадаць жыццё і творчасць Юрася, які трагічна загінуў 10 гадоў таму.
Узгадвае даўняга сябра і арганізатар вечарыны яго памяці – пісьменнік Алесь Аркуш:
– Быў непаўторным паэтам, па-рознаму літаратуразнаўцы называлі яго паэзію – і дэкадэнцкай і постмадэрністычнай. Ёй быў паэтам разняволення, ён пісаў на такія тэмы, пра што ніколі ў беларускай паэзіі не пісалі.